12 верасня ў галоўным офісе ААТ "ААБ Беларусбанк" адбылася сустрэча з дэлегацыяй кітайскай кампаніі Sinosure. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і падпісалі рамачны дагавор. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Ананіч і сакратар партыйнага камітэта і старшыня праўлення Кітайскай карпарацыі па страхаванні экспартных крэдытаў Sinosure Ван І.
На здымку: Ван І і Віктар Ананіч у час падпісання.