Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" прыме актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі. Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня РГА Генадзь Давыдзька.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" 17 верасня ў Мінску правяло форум, прысвечаны выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. У сталіцы сабраліся каля 300 актывістаў грамадскага аб'яднання з усёй краіны. У час форуму прайшоў семінар, на якім абмяркоўвалася роля грамадскіх аб'яднанняў у выбарчай сістэме Беларусі. У ім прыняла ўдзел Лідзія Ярмошына. Яна расказала пра асаблівасці выбарчай кампаніі цяпер, яе асноўных этапах. Прайшло таксама пашыранае пасяджэнне Рэспубліканскага савета "Белай Русі".
На здымку: Генадзь Давыдзька