Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:36 16 кастрычніка 2017

Арына Сабаленка ўзнялася на 76-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

Беларуска Арына Сабаленка ўзнялася на 76-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Гэта пакуль лепшы паказчык у кар'еры 19-гадовай спартсменкі.

У пачатку мінулага тыдня перад турнірам у Кітаі Арына Сабаленка займала 102-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Гэтыя спаборніцтвы Арына правяла на адным дыханні, атрымаўшы чатыры перамогі, і ўпершыню дабралася да фіналу турніру пад эгідай WTA. Толькі ў вырашальным паядынку за тытул Сабаленка ва ўпартай барацьбе ўступіла былой першай ракетцы планеты расіянцы Марыі Шарапавай.

На здымку: Арына Сабаленка на турніры.

Фота Сіньхуа - БЕЛТА.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі