Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:39 15 сакавіка 2019

Археалагічная экспазіцыя адкрылася ў Верхнім горадзе

Новая экспазіцыя "Мінск. Верхні горад. Археалагічны музей" адкрылася 14 сакавіка ў дзень 520-й гадавіны атрымання Мінскам Магдэбургскага права. У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія экспанаты - археалагічныя знаходкі XI-XIII стагоддзяў, якія адлюстроўваюць матэрыяльную і духоўную культуру жыхароў Мінска. З дапамогай штучна створанага археалагічнага раскопу наведвальнікам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць убачыць і разгледзець асаблівасці фарміравання культурнага пласта горада XI-XIX стагоддзяў. Значэнне Верхняга горада ў развіцці Мінска раскрываецца праз дэманстрацыю жыцця гараджан і іх асноўных заняткаў: рамёстваў, промыслаў, гандаль у XIV-XIX стагоддзях. Створаны рэканструкцыі гандлёвых радоў, майстэрня шаўца, крама ганчара.

На здымку: на адкрыцці экспазіцыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі