Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:01 21 чэрвеня 2018

Аграсядзіба "Вішанька" адкрылася ў Брагінскім раёне дзякуючы праекту ЕС/ПРААН

Адкрыць аграсядзібу "Вішанька" на малой радзіме ў Брагінскім раёне сям'і Жанны і Аляксандра Чубса дапамог стартавы капітал праекта "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь". Сёння акрамя прыёму турыстаў з Беларусі і Расіі гаспадары аграсядзібы займаюцца вырошчваннем ягад і фруктаў на эксперыментальнай пляцоўцы з прымяненнем інавацыйных метадаў і тэхналогій. Ягады, фрукты і саджанцы фруктовых дрэў, маліны паспяхова рэалізуюцца па ўсёй Гомельскай вобласці.

Мэта праекта - стварэнне ўмоў для аб'яднання намаганняў і наладжвання партнёрства органаў улады і грамадзянскіх ініцыятыў для развіцця рэгіёнаў з улікам их унікальных асаблівасцей. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН сумесна з Міністэрствам эканомікі Беларусі.

На здымку: гаспадыня аграсядзібы "Вішанька" Жанна Чубса сустракае гасцей.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі