Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:57 04 снежня 2018

Абласны агляд-конкурс творчасці інвалідаў у Віцебску

Абласны агляд-конкурс творчасці інвалідаў сабраў у Віцебску 35 удзельнікаў з усіх раёнаў рэгіёна. Мерапрыемства адбылося ў абласной філармоніі. За перамогу змагаліся асобныя выканаўцы, творчыя калектывы і аматарскія аб'яднанні ТЦСАН, псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Арганізатары - упраўленне культуры і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, рэгіянальныя структуры БТЧК і Беларускага фонду міру.

На здымку: Віктар Жораў і Сафія Гайслер з тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі