Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч

Нарадзіўся ў 1961 г. у Салігорску Мінскай вобласці. У 1984 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, завочную аспірантуру пры Белдзяржуніверсітэце (1984-1987).

У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук. У лістападзе 1993 года абараніў доктарскую дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук. Прафесар па спецыяльнасці "Механіка" з красавіка 2000 г.

З 1984 па 1993 гг. працаваў у навукова-даследчым і праектным інстытуце горна-хімічнай прамысловасці на пасадах м.н.с, с.н.с лабараторый даследаванняў геамеханічных працэсаў, горнага ціску, даследавання зрушэнняў зямной паверхні, а затым загадчыка лабараторыі фізічных і матэматычных метадаў даследавання горных працэсаў.

З 1993 па 1996 гг. працаваў у РУП ВА "Беларуськалій" на пасадзе намесніка начальніка службы АСКП па распрацоўцы і ўкараненні.

З 1996 па 1997 гг. працаваў на пасадзе прафесара кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ.

У БДУ працаваў з 1997 года прафесарам кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі, з 1999 года - загадчыкам кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі, а з сакавіка 2007 года - дэканам механіка-матэматычнага факультэта

Са студзеня 2009 года - першы прарэктар БДУ.

У снежні 2014 года назначаны міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія