Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Заяц Леанід Канстанцінавіч

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Гацук Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У 1989 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

У 1979-1989 гадах працаваў трактарыстам, начальнікам вытворчага ўчастка, брыгадзірам, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса "50 год БССР" Слуцкага раёна. З 1989 па 1991 год - галоўны аграном саўгаса "Слуцк", з 1991 па 1998 год - старшыня калгаса "Беларусь" Слуцкага раёна. У 1998-1999 гадах з'яўляўся дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. З 1999 года працаваў на пасадзе старшыні Маладзечанскага райвыканкама, з 2001 года - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама. З 2008 года працаваў генеральным дырэктарам ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі".

Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

У жніўні 2012 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Поўная версія