Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Воўк Віталь Міхайлавіч

Міністр прамысловасці

Нарадзіўся ў 1962 г. ў г.Калінкавічы Гомельскай вобласці.

У 1984 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, ў 2009 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1984-2001 гг. працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе, потым на Мінскім заводзе колавых цягачоў.

У 2001-2006 гг. быў генеральным дырэктарам ТАА "ЮКОЛА-СЭРВІС" і ТАА "ЮКОЛА Мотарс".

У 2006-2010 гг. - намеснік генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскі завод колавых цягачоў" па камерцыйных пытаннях, у 2010-2011 гг. - генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Волат-Санцзян".

З верасня 2011 г. - генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таврыства "Мінскі завод колавых цягачоў".

Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь са снежня 2014 г.

Поўная версія