Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч

Міністр па надзвычайных сітуацыях

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў п. Троіцка-Пячорск Комі АССР. У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002-м - Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэста "Белтара". У 1976-1978 гадах служыў у радах Узброеных Сіл. У 1978-1980 гадах працаваў заточнікам Магілёўскага завода "Строммашына", у 1980-1981-м - малодшым інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часці № 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1981-1983-м - начальнікам варты самастойнай ваенізаванай пажарнай часці № 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1983-1986 гадах - намеснікам начальніка самастойнай ваенізаванай пажарнай часці № 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва. У 1986-1994 гадах - начальнік самастойнай ваенізаванай пажарнай часці № 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1994-1996-м - намеснік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкама па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнню. У 1996-1997 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 1997-1999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часці № 2 Ленінскага раёна г. Магілёва. У 1999-2000 гадах - залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаннем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 года - начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Ленінскага раёна г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2000 года быў начальнікам установы "Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь". Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь назначаны ў снежні 2010 г.

Поўная версія