Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Церахаў Аляксандр Аляксандравіч

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. У 1997 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 2004 годзе - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, у 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1999-2006 гадах працаваў на розных пасадах у ААТ "Будаўніча-мантажны трэст - 27". З 2006 па 2011 год працаваў на пасадах намесніка начальніка, першага намесніка і начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.

У 2011-2014 гадах - першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Назначаны міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў лістападзе 2014 года.

Поўная версія