Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Снапкоў Мікалай Генадзьевіч

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Снапкоў Мікалай Генадзьевіч нарадзіўся ў 1969 г. ў Магілёве. У 1991 г. скончыў Беларускую сельгасакадэмію, у 2001 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1990-1994 гг. працаваў эканамістам, старшым эканамістам, бухгалтарам на сельгаспрадпрыемствах Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, у 1994-1996 гг.- эканаміст, галоўны эканаміст у Дрыбінскім аддзяленні Белаграпрамбанка, у 1996-2000 гг. - намеснік старшыні па пытаннях эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Горацкага райвыканкама. У 2000-2007 гг. - начальнік фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, у 2007-2009 гг. - намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Cа студзеня 2009 г. працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь са снежня 2009 года па снежань 2014 года.

У снежні 2014 года назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія