Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Сліжэўскі Алег Леанідавіч

Міністр юстыцыі

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Гродне.

У 1990-1992 гадах служыў у арміі. У 1998-м з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У 1999 годзе скончыў магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у 2005 годзе - аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 2012-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1996-1999 гадах працаваў судовым выканаўцам суда Кастрычніцкага раёна Гродна.

У 1999-2002 гадах - галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

У 2002-2004 гадах - намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб'яднанняў - начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі.

У 2004-2010 гадах працаваў начальнікам упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Мінюста.

У 2010-2011 гг. - старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

У снежні 2011 года назначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія