Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Шуневіч Ігар Анатольевіч

Міністр унутраных спраў

Нарадзіўся ў 1967 годзе ва Украіне (Луганская вобласць ).

У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр міліцыі (2012).

Служыў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных спраў Беларусі. Прайшоў шлях ад радавога следчага да намесніка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама. У 2007-2012 гадах працаваў у КДБ Беларусі, дзе ўзначальваў следчае ўпраўленне, а затым галоўнае ўпраўленне па контрразведвальнаму забеспячэнню праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

У студзені 2012 года назначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнікам крымінальнай міліцыі.

Узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені (2014).

У маі 2012 г. назначаны Міністрам унутраных спраў.

Поўная версія