Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Шорац Андрэй Віктаравіч

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта , Член Савета Республікі

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г.Віцебск. У 1995 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 1999-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1995-1997 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха ААТ "Віцебскі прыборабудаўнічы завод". У 1997-1998 гг. - першы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі г.Віцебск. У 1999-2002 гг. - вядучы інжынер, начальнік упраўлення кааператыўнай прамысловасці, начальнік упраўлення якасці Віцебскага аблспажыўсаюза. У 2002-2005 гадах - начальнік аддзела энергетыкі і транспарту ўпраўлення прамысловасці, энергетыкі і транспарту, начальнік аддзела энергетыкі, траспарту і сувязі Віцебскага аблвыканкама. У 2005-2010 гг. - начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама. У 2010-2011 гг. - намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня 2011 года - міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

У лістападзе 2014 года назначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Поўная версія