Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Шэйман Віктар Уладзіміравіч

Кіраўнік спраў Прэзідэнта

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в.Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае вучылішча і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1975-1992 гг. служыў ва Узброеных Сілах на пасадах каманднага, палітычнага, камандна-штабнога складаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Афганістан.

Генерал-палкоўнік. Прафесар Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа.

У 1990-1994 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю.

У 1994-2000 гадах - дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі - памочнік Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі - міністр унутраных спраў.

З 2000 года - генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

У 2004-2006 гадах - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2006-2008 гадах - дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2009-2013 гадах - памочнік Прэзідэнта па асаблівых даручэннях у структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі.

У студзені 2013 г. Шэйман быў назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях.

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 21 студзеня 2013 г.

Поўная версія