Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Шчокін Мікалай Сяргеевіч

Кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі

Мікалай Шчокін нарадзіўся 18 снежня 1972 г. у Мінску. Скончыў гістарычны факультэт і аспірантуру факультэта філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта. З 1999 г. працуе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзе быў загадчыкам аддзела тэхналогій кадравай палітыкі, быў намеснікам дырэктара Цэнтра дзяржаўнай кадравай палітыкі, выконваў абавязкі намесніка дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы, які ў 2009-м і ўзначаліў.

У 2004 г. Мікалай Сяргеевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Праблема сацыяльна-гістарычных альтэрнатыў у цывілізацыйнай дынаміцы хрысціянства". З'яўляецца аўтарам больш як 60 навуковых работ. Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы сацыяльнай філасофіі, ідэалогіі, пытанні цывілізацыйнай дынамікі хрысціянства, гісторыі рэлігіі, філасофіі гісторыі, гісторыі станаўлення і эвалюцыі царквы, генезісу хрысціянскай літургіі, дзяржаўна-канфесійных адносін і дзяржаўнага кіравання.

За асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі М. С. Шчокін узнагароджаны пасведчаннем спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Уваходзіць у грамадскі савет па процідзеянні карупцыі пры Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, член ГА "Беларускі саюз журналістаў".

Поўная версія