"І сталі мы мацней за сталь". "Металург" прывёз Кубак Прэзідэнта на БМЗ
Каманда прывезла галоўны прыз чэмпіянату - Кубак Прэзідэнта - на БМЗ, у
цэхі завода. Калектыў прадпрыемства, жыхары райцэнтра сустракалі каля
заводаўпраўлення пераможцаў плакатамі са словамі "І сталі мы масцей за
сталь", гучнымі крыкамі "Брава! З перамогай!" з крычалкай-пытаннем "Хто
чэмпіёны?", у адказ на якую тут жа гучаў адказ "Мы чэмпіёны!".