Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Русы Міхаіл Іванавіч

Намеснік прэм'ер-міністра

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў в.Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

У 1977 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1989 годзе - Мінскую вышэйшую партыйную школу.

З 1977 года працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні, а затым і старшынёй калгаса імя Леніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1983-1985 гадах - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Кармянскага райвыканкама Гомельскай вобласці. З 1985 года знаходзіўся на партыйнай рабоце.

У 1991-1994 гадах быў старшынёй Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў. З 1994 па 2001 год з'яўляўся міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2001 па 2003 год - міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2003-2004 гадах быў саветнікам аддзялення пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі (г.Санкт-Пецярбург). З 2004 года - старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрных пытаннях, з 2008 года - старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню.

З 2010 года працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Поўная версія