Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Раўкоў Андрэй Аляксеевіч

Міністр абароны

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Равякі Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1988 годзе - Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1999 годзе - Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе - Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Ваенную службу праходзіў на шэрагу воінскіх пасад. З 2006 па 2012 год займаў пасады начальніка аператыўнага аддзела - намесніка начальніка штаба Заходняга аператыўнага камандавання, а таксама начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. З 2012 года - камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

27 лістапада 2014 года назначаны Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія