Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Патупчык Уладзімір Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г.Светлагорск Гомельскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут. У 2002 годзе  - Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

У 1980-1981 гадах - машыніст-абходчык турбіннага абсталявання Марызскай ЦЭЦ. У 1981-1983 гадах - машыніст турбін, начальнік змены Светлагорскай ЦЭЦ. З сакавіка па жнівень 1983 года - намеснік начальніка цэнтральнай службы раённага энергетычнага ўпраўлення "Гомельэнерга". У 1983-1984 гадах - начальнік лабараторыі металаў Светлагорскай ЦЭЦ.

У 1984-1990 гадах - інструктар арганізацыйнага аддзела, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела, загадчык арганізацыйнага аддзела Светлагорскага гаркама КПБ. У 1990-1993 гадах - намеснік старшыні Светлагорскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1993-1997 гадах - намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 1997-1998 гадах - першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 1998-2001 гадах - старшыня камітэта па эканоміцы і рыначных адносінах Гомельскага аблвыканкама.

Са студзеня па лістапад 2001 года - старшыня Мазырскага гарвыканкама. У 2001-2004 гадах - намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

У 2004-2006 гадах - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўны інспектар па г.Мінску.

У 2006-2009 гадах - міністр працы і сацыяльнай абароны.

У 2009-2010 гадах - намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У 2011-2012 гадах - намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія