Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Папкоў Сяргей Пятровіч

Міністр сувязі і інфарматызацыі

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1983 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі - аўтаматычная электрасувязь; эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.

У 1975-1977 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 1977-1983 гадах - студэнт Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1983-1988 гадах - інжынер, старшы інжынер, начальнік стацыйнага ўчастка Заводскага лінейна-станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі.

У 1988-1996 годах працаваў намеснікам начальніка Фрунзенскага лінейна-станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі, у 1996-1997 гадах - намеснікам начальніка сеткі Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі рэспубліканскага дзяржаўнага аб'яднання "Белтэлекам".

З 1997 па 2008 гады - галоўны інжынер Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі "Белтэлекама".

З 2008 па 2011 гады - дырэктар філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам".

З 2011 года да 21 лютага 2014 года быў генеральным дырэктарам "Белтэлекама".

21 лютага 2014 года назначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

З'яўляецца заслужаным сувязістам Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Поўная версія