Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Назаранка Віктар Уладзіміравіч

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в.Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1976-1981 гадах скончыў Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум, Гомельскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці "тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты". Да 1998 года працаваў старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцця і нармалей, прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі, намеснікам генеральнага дырэктара па якасці - начальнікам АТК, намеснікам галоўнага інжынера па сертыфікацыі ВА "Гомсельмаш".

У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2004 годзе - аспірантуру гэтай жа ўстановы.

З 1998 па 2006 год займаў пасаду намесніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі". У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2004 годзе - аспірантуру гэтай жа ўстановы. З лістапада 2006 года быў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

21 лютага 2012 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Поўная версія