Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Міклашэвіч Пётр Пятровіч

Старшыня Канстытуцыйнага суда

Міклашэвіч Пётр Пятровіч нарадзіўся ў 1954 г. у в. Касута Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1981 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Заслужаны юрыст Беларусі. З 1972 г. служыў у арміі. З 1982 г. - народны суддзя, старшыня суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзя Гомельскага абласнога суда (з 1989 г. старшыня). З 1998 г. - першы намеснік міністра юстыцыі. У 1999–2004 гг. – першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. У 2004-2008 гг. - Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа.

Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь з лютага 2008 года.

Поўная версія