Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Макей Уладзімір Уладзіміравіч

Міністр замежных спраў

Нарадзіўся ў 1958 г. ў Гродзенскай вобласці. У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. У 1992-1993 гг. праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі. З 1980 г. знаходзіўся на службе ва Узброеных Сілах СССР. Палкоўнік запасу. У 1993-1995 гг. - трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназавання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэсупублікі Беларусь. У 1995-1996 гг. працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1996-1999 гады – прадстаўнік Беларусі пры Савеце Еўропы, саветнік пасольства Беларусі ў Французскай Рэспубліцы, у 1999-2000 гг. – начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў. З сакавіка 2000 года - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з ліпеня 2008 г. па жнівень 2012 г.

З 20 жніўня 2012 года назначаны міністрам замежных спраў.

Поўная версія