Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Ліс Анатоль Васільевіч

Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Член Савета Рэспублікі

Нарадзіўся ў 1958 г. у в.Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.

У 1990-1996 гадах працаваў намеснікам старшыні калгаса "Кастрычнік" Гродзенскага раёна. З 1996 па 2005 год узначальваў Навагрудскі райвыканкам. З 2005 па 2007 год - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Да 2009 года быў старшынёй Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У лютым 2013 года назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці.

З сакавіка 2014 года - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

У снежні 2014 года назначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.

Поўная версія