Беларускія паралімпійцы заваявалі два медалі на старце чэмпіянату Еўропы па плаванні
Удзел у спаборніцтвах прымаюць 435 плыўцоў, якія прадстаўляюць не толькі
еўрапейскія краіны, але і іншыя кантыненты. Напярэдадні ў стартавы
дзень турніру былі разыграны 26 камплектаў узнагарод, па выніках двух
фіналаў на подыум падымаліся беларускія спартсмены.