Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Лапо Анатоль Пятровіч

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта

Лапо Анатоль Пятровіч нарадзіўся 24 мая 1963 года ў в. Кулакоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя К.Я.Варашылава, у 2001 годзе - Акадэмію федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі.

З 1981 па 1992 год праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта - начальніка штаба пагранкамендатуры.

У перыяд з 1992 па 2008 год на розных пасадах праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе, з 2004 года быў начальнікам гэтага атрада.

У 2008 годзе быў назначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, а затым - намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта - начальніка галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

З 2014 года працаваў намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Генерал-маёр.

Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, сярод якіх медаль "За баявыя заслугі", медалі "За бездакорную службу" І і ІІ ступені, ордэн "За службу Радзіме" ІІІ ступені.

У снежні 2016 назначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Поўная версія