Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Краўцоў Уладзімір Васільевіч

Cтаршыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты предстаўнікоў

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Падпарожжа Ленінградскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 годзе - Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У 1975-1979 гадах працаваў майстрам, механікам, намеснікам начальніка цэха Магілёўскага аўтазавода імя С.М. Кірава. У 1979-1981 гадах быў інструктарам Магілёўскага гаркама КПБ, у 1981-1983 гадах - загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Акцябрскага райкама КПБ Магілёва, у 1983-1985 гадах - інструктарам Магілёўскага абкама КПБ. У 1985-1991 гадах з'яўляўся сакратаром парткама Магілёўскага аўтазавода імя С.М. Кірава, другім сакратаром Магілёўскага гаркама КПБ. З 1991 года працаваў выканаўчым дырэктарам Магілёўскай рэгіянальнай асацыяціі міжгаліновага дзелавога супрацоўніцтва "ІНІН", з 1997 года - намеснікам дырэктара ТАА "МП РУХ" Магілёва. З 1998 года - дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю "Трансэнерга-Захад" Магілёва.

У 2001-2002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рыначных адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 гадах быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 гадах - першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. З 2012 года з'яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы.

Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

З лістапада 2013 года назначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.

Поўная версія