Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Косінец Аляксандр Мікалаевіч

Косінец Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся ў 1959 г. у в.Роскі Сялец Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У 1982 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, у 2007 г. – магістратуру эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1980-1994 гг. працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце: асістэнтам, дацэнтам, прафесарам кафедры шпітальнай хірургіі, прафесарам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.

У 1995-1997 гг. узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Інфекцыя і хірургія". У 1997-2005 гг. – рэктар Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта. У 2005-2008 гг. – намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2008-2014 гг. - старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага і пятага скліканняў.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр запасу (2011).

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са снежня 2014 года. У снежні 2016 года вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на іншую работу.

Поўная версія