Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Каўхута Андрэй Марленавіч

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Магілёве. Скончыў у 1983 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1983 года працаваў стажорам-даследчыкам у Інстытуце геалогіі і геаграфіі Акадэміі навук БССР, з 1985 па 1996 год - стажорам-даследчыкам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам Інстытута геалогіі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі.

З 1996 па 2004 год - старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2004-2010 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2013 год узначальваў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут".

У 2013-2014 гадах быў першым намеснікам генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі", а затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр".

Да назначэння міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працаваў генеральным дырэктарам РУП "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі".

Поўная версія