Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Касцевіч Ірына Анатольеўна

Міністр працы і сацыяльнай абароны

Нарадзілася ў 1967 годзе ў Мінску. Скончыла ў 1989 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава, у 2002 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1989-1992 гадах - інжынер-канструктар ЦНДІТК Мінскага навукова-вытворчага аб'яднання "Цэнтрсістэм". У 1993 годзе займала пасаду эканаміста Галоўнага вылічальнага цэнтра Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь. У 1993-1994 гадах - эканаміст I катэгорыі, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь.

З 1994 па 2002 год была вядучым эканамістам, галоўным эканамістам, начальнікам упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002-2006 гадах - начальнік упраўлення статыстычнага планавання і арганізацыі статназіранняў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 2006 па 2008 год - намеснік міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

У 2008-2015 гадах працавала першым намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2015 года была намеснікам міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У сакавіку 2017 года назначана міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія