Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Карпенка Ігар Васільевіч

Міністр адукацыі Беларусі

Карпенка Ігар Васільевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Новакузнецку Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага, у 2008 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982-1984 гадах служыў у радах Савецкай Арміі на тэрыторыі Чэхаўскага раёна Маскоўскай вобласці.

З 1989 па 1993 год быў сакратаром камітэта камсамола, начальнікам аддзела выхаваўчай работы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага.

У 1993-1995 гадах - начальнік аддзела выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. З 1995 па 2001 год займаў пасаду начальніка аддзела выхаваўчай работы, начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У перыяд 2001-2003 гадоў быў начальнікам упраўлення выхаваўчай работы БДПУ, у 2003-2004 гадах - прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.

З 2004 па 2008 год з'яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі.

У 2008-2011 гадах - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2011 года да гэтага часу займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Поўная версія