Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Канюк Аляксандр Уладзіміравіч

Генеральны пракурор

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Гродне. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.

З 1982 па 1984 год - камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі. З 1984 года працаваў на розных пасадах у ваенных трыбуналах.

У 1993-1997 гадах быў суддзёй Беларускага ваеннага суда. З 1997 года - старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда. З 2006 па 2009 год працаваў суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда.

З красавіка 2009 года быў суддзёй і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда. 20 верасня 2011 года Аляксандр Канюк назначаны Генеральным пракурорам.

Поўная версія