Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Калаур Павел Уладзіміравіч

Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка

Нарадзіўся ў 1962 г. ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.

У 1985 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава, кандыдат эканамічных навук.

У 1985-1987 гг. - эканаміст, намеснік кіраўніка, кіраўнік аддзялення Дзяржбанка СССР. У 1988-1991 гг. - кіраўнік аддзялення Аграпрамбанка СССР. У 1991-1993 гг. - кіраўнік аддзялення Белаграпрамбанка.

У 1993-1999 гг. - намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 1999 г. па верасень 2010 г. - першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2010 г. па снежань 2014 г. - старшыня праўлення ААТ "Белзнешэканамбанк".

У снежні 2014 года назначаны Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Поўная версія