Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Качанава Наталля Іванаўна

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзілася 25 верасня 1960 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала аператарам пульта кіравання, інжынерам па тэхніцы бяспекі, інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства "Водаканал", інжынерам, выконваючым абавязкі начальніка, вядучым інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, намеснікам старшыні па капітальным будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта. Займала пасаду старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад гарадоў Полацка і Наваполацка), была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

У снежні 2014 года была назначана намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2016 года займае пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удастоена званняў "Жанчына Віцебшчыны 2002 года" і "Лепшы інжынерна-тэхнічны работнік Полацкага прадпрыемства "Водаканал". Узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі".

Поўная версія