Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Гурулёў Сяргей Пятровіч

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

Нарадзіўся ў 1953 г. у Чыцінскай вобласці (Расія). У 1974 г. скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1986 г. - Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў, у 1999 г. - Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. У 1974–1999 гг. служыў на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. У 1999–2001 гг. – начальнік штаба – намеснік камандзіра, камандзір 28-га армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У лютым – снежні 2001 г. – начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – першы намеснік міністра абароны. Са снежня 2001 г. займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – першага намесніка міністра абароны.

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь са снежня 2009 г.

Поўная версія