Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Гаеў Андрэй Анатольевіч

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1977 г. у г.Смаргонь Гродзенскай вобласці. У 1999 г.скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2002 - аспірантуру Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у 2009 - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1998 па 2000 г. - спецыяліст ДУП "Нацыянальнае кадастравае агенцтва". 

З 2000 па 2001 г. - кансультант аддзела прававога рэгулявання зямельных адносін і кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. 

З 2001 па 2002 г. - кансультант-юрыст юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2002-2003 год - начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004 г. - начальнік юрыдычнага ўпраўлення Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. 

З 2004 па 2006 г. - начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. 

З 2006 па 2012 г. - намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

З 2012 па снежань 2014 г. - дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2014 назначаны Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія