Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Дворнік Уладзімір Андрэевіч

Cтаршыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Нарадзіўся 16 красавіка 1963 года ў в.Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.

Генерал-маёр запасу.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы, навукі і тэхнікі.

Працаваў трактарыстам калгаса імя Дзяржынскага Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, галоўным ветэрынарным урачом калгаса "Усход" Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці, галоўным ветэрынарным урачом, намеснікам старшыні калгаса "Дружба" Мазырскага раёна, галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом Мазырскага раёна, дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна, старшынёй Мазырскага раённага выканаўчага камітэта.

Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га, 24-га і 25-га скліканняў.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі "65 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.", "65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені.

Адрас і службовы тэлефон:

246050, г. Гомель,

вул. Леніна, д. 2

8-0232-74-41-14

Памочнікі:

Лутчанка Наталля Анатольеўна

Кантакты: Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, каб. 114 (плошча Леніна, 2, 246050, г. Гомель)

8-0232-74-42-75

(8-029) 111-48-43

факс 8-0232-74-47-82

Поўная версія