Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Чаканаў Валянцін Сяргеевіч

Міністр гандлю

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 1982 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава, у 1991 г. - Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі, у 2002 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1978 па 1990 год працаваў у структуры камсамола. У 1990-1993 гг. - эканамічны саветнік, загадчык аддзела гандлю Бабруйскага гарвыканкама. У 1993 годзе ўзначаліў ААТ "Космас-Камцэнтр" у Бабруйску. У 2001-2002 гг. - намеснік дырэктара, дырэктарам ТАА "Прамгандальскура", намеснікам начальніка дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі. З 2002 г. - намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Белбакалея", затым узначаліў гэта прадпрыемства.

Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь са студзеня 2009 г.

Поўная версія