Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Бузоўскі Ігар Іванавіч

Бузоўскі Ігар Іванавіч нарадзіўся ў 1972 г. у в.Кашалёва Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Мінскае ваеннае каманднае вучылішча, Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў сацыяльным педагогам-псіхолагам, загадчыкам аддзела сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай работы Цэнтра пазашкольнай работы г.Навагрудка, другім сакратаром Навагрудскага раённага камітэта, памочнікам сакратара Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі патрыятычны саюз моладзі", дырэктарам рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра "Юнацтва", дырэктарам па арганізацыйных пытаннях і міжнароднай дзейнасці грамадскага аб'яднання "Дзіцяча-юнацкі клуб па хакеі "Залатая шайба", загадчыкам аддзела па сувязях з грамадскасцю, намеснікам генеральнага дырэктара дырэкцыі прамаціравання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, другім сакратаром Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", саветнікам-кансультантам, галоўным саветнікам кіравання па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся Першым сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад г.Мінска. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

У снежні 2014 года назначаны на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2016 года вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія