Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Бондар Юрый Паўлавіч

Міністр культуры

Бондар Юрый Паўлавіч нарадзіўся 11 красавіка 1973 года ў Мінску. Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "правазнаўства", у 2007 годзе - Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай".

У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці "тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009 годзе Юрыю Бондару прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "паліталогія".

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў - з 2001 года, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры культуралогіі, першага прарэктара. У лютым 2013 года па верасень 2017 года быў назначаны на пасаду рэктара гэтай ВНУ.

У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання.

Юрый Бондар з'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, навучальна-метадычных комплексаў.

У верасні 2017 года назначаны міністрам культуры Беларусі.

Поўная версія