Беларускія біятланісты выйгралі змешаную эстафету на чэмпіянаце Расіі
На старт гонкі выйшлі 15 квартэтаў, наша каманда была прадстаўлена
мацнейшым складам - за Беларусь беглі Ганна Сола, Дзінара Смольская,
Дзмітрый Лазоўскі і Антон Смольскі. Зборная захапіла лідарства ўжо на
першым этапе.