Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Анфімаў Леанід Васільевіч

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў в.Сіма Юр'еў-Польскага раёна Уладзімірскай вобласці (Расія). У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1988 годзе - Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава. Працаваў інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Заводскага райкама КПБ Мінска, намеснікам старшыні планавай камісіі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў - начальнікам аддзела планавання тавараў народнага спажывання. У 1989-1991 гг. - генеральны дырэктар творча-вытворчага аб'яднання "Дызайн" Саюза дызайнераў Беларусі.

З 1991 па 2001 год працаваў у Мінгарвыканкаме. У 2001-2003 гадах - начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за банкаўскай сістэмай і рынкам каштоўных папер Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. У 2003 годзе ўзначаліў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю. У 2004-2005 гг. - першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

У 2005-2006 гадах - намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

З 2006 па 2010 год - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2010 года - першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. З 2014 года - старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Поўная версія