Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч нарадзіўся ў 1949 г. у в.Мар'янова Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1977 г. скончыў Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (Расія), у 1988 г. - Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1968 г. пасля заканчэння Лужаснянскага сельгастэхнікума аграномам калгаса "Перамога сацыялізму" Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У 1968-1970 гг. служыў у радах Савецкай Арміі. З 1970 па 1972 гг. працаваў старшым аграномам Зубкоўскага спецаддзяленння "Сельгастэхніка". У 1972-1974 гг. - інструктар, загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама камсамола, у 1974-1975 гг. - інструктар Лёзненскага КПБ. З 1975 па 1978 гг. быў сакратаром парткама саўгаса "Адаменкі". У 1978 - 1981 гг. - старшыня калгаса імя Данукалава Лёзненскага раёна.

У 1981-1985 гг. працаваў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. У 1985-1987 гг. - старшыня Лёзненскага райвыканкама. У 1987-1991 гг. - першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ, старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета народных дэпутатаў - першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ.

З кастрычніка па снежань 1991 г. працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і забеспячэнню насельніцтва харчаваннем Віцебскага аблвыканкама, са снежня 1991 г. па лістапад 1994 г. - намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і забеспячэнню насельніцтва харчаваннем Віцебскага аблвыканкама.

З лістапада 1994 г. па кастрычнік 2008 г. - старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання. З'яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага, другога, трэцяга скліканняў. У кастрычніку 2008 г. выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання, у снежні 2008 г. - першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. З'яўляецца членам Вышэйгага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

З 18 кастрычніка 2012 г. - старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны II і ІІІ ступені, удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў Беларусі.

Поўная версія