Ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і Мінска
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены
работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і
аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны,
пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў, сацыяльнай сферы,
жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, устаноў адукацыі, культуры,
аховы здароўя, а таксама хатнія гаспадыні.