Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 мая 2018, 14:15
Аляксандр Карлюкевіч

Журналісты павінны працаваць на кансалідацыю грамадства

Аляксандр Карлюкевіч

Журналісты павінны працаваць на кансалідацыю грамадства. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на адкрыцці XXII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сучасная палітра сродкаў масавай інфармацыі прадстаўляе шырокую карціну свету", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, важна, каб перадаваемая дакладная інфармацыя была сур'ёзным аб'ектыўным расказам пра рэчаіснасць. "Каб, расказваючы пра сучаснасць, мы ўсе працавалі на кансалідацыю нашага грамадства, нашай краіны, былі гатовы да канструктыўнага дыялогу", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч. Ён адзначыў шырокае прадстаўніцтва на выстаўцы не толькі беларускіх СМІ, але і шматлікіх гасцей з розных краін. Форум "СМІ ў Беларусі" - добрая пляцоўка для абмену думкамі.

Віцэ-губернатар Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі Ірына Сакалова ў сваю чаргу выказала ўпэўненасць, што выстаўка дасць магчымасць лепш пазнаць адзін аднаго, будзе садзейнічаць умацаванню сувязей Беларусі і Расіі.

Генеральны дырэктар агенцтва Trend (Азербайджан) Ільгар Гусейнаў на цырымоніі адкрыцця адзначыў, што журналістыка ў Беларусі знаходзіцца на высокім прафесійным узроўні. На яго думку, важна патрыятычнае стаўленне да сваёй прафесіі.

XХII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праходзіць у выставачным комплексе па прасп.Пераможцаў, 14. Уваход свабодны.

Выстаўка "СМІ ў Беларусі" праводзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа", іншых органаў дзяржаўнага кіравання, вядучых СМІ, грамадскіх арганізацый.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі