Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 лютага 2018, 09:31
Вадзім Іпатаў

Закон аб інфармацыі неабходна ўдасканальваць

Вадзім Іпатаў
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі

Закон "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" неабходна ўдасканальваць. Гэта 5 лютага на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы канстатуем той факт, што неабходна далейшае ўдасканаленне, прывядзенне закона аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі", - сказаў Вадзім Іпатаў. На яго думку, закон ужо не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням часу і характару грамадскіх адносін у інфармацыйнай сферы.

Нягледзячы на агульнаеўрапейскія тэндэнцыі пашырэння магчымасцей атрымання фізасобамі адкрытых даных, нормы аб прадастаўленні агульнадаступнай інфармацыі ў нацыянальным заканадаўстве сфармуляваны даволі агульна, адзначыў Вадзім Іпатаў. Часта гэта абумоўлівае неабгрунтаваныя адмовы ў прадастаўленні такой інфармацыі з боку дзяржорганаў і іншых арганізацый. Адпаведна, існуе неабходнасць канкрэтызацыі выпадкаў, калі агульнадаступная інфармацыя грамадзянам не прадастаўляецца.

Таксама неабходна ўдакладненне прававога статусу ўладальніка інфармацыйнага рэсурсу з выдзяленнем асобных яго састаўных частак, калі браць пад увагу шматузроўневую структуру сучасных інфармацыйных рэсурсаў (форум, блог і інш.), а таксама той факт, што вызначаныя ў заканадаўстве правы і абавязкі ўладальніка інфармацыйнага рэсурсу не заўсёды ўлічваюць такую структуру.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі