Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 красавіка 2018, 19:57
Мікалай Шарснёў

Высокапрафесійныя кадры - базіс эфектыўнай вытворчасці

Мікалай Шарснёў

Пры вырашэнні задачы павышэння эфектыўнасці вытворчасці вядучая роля адводзіцца высокапрафесійным кадрам. Такім меркаваннем падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў пасля нарады па пытаннях развіцця прамысловага комплексу вобласці.

Адной з ключавых праблем прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна на цяперашнім этапе стаў дэфіцыт кадраў. Аб гэтым на нарадзе гаварылі практычна ўсе з выступіўшых кіраўнікоў прадпрыемстваў. "Прамысловасць набірае абароты, ёсць прырост вытворчасці, і для далейшага развіцця патрэбны кадры. Цяпер павышаны попыт на прафесіяналаў. Ключавыя задачы для вытворчасці - аптымізацыя затрат, зніжэнне сабекошту. У іх вырашэнні роля кадраў вельмі высокая. Толькі высокапрафесійныя кадры могуць стварыць эфектыўную вытворчасць. Іх трэба мэтанакіравана рыхтаваць сумеснымі намаганнямі прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі", - лічыць Мікалай Шарстнёў.

У ВРП Віцебскай вобласці на долю прамысловых прадпрыемстваў прыпадае больш за 30 працэнтаў. У 2017 годзе па большасці відаў эканамічнай дзейнасці назіраўся прырост выпуску прамысловай прадукцыі. Гэта дало магчымасць па выніках года забяспечыць павышэнне індэкса прамысловай вытворчасці над узроўнем 2016 года. Упершыню за апошнія 3 гады ён перасягнуў 100 працэнтаў і склаў 103,4 працэнта (без уліку энергетыкі і ААТ "Нафтан"). За студзень - сакавік 2018 года выраблена прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах на Br3,7 млрд, або 139,5 працэнта да студзеня - сакавіка мінулага года. Індэкс прамысловай вытворчасці склаў 115,2 працэнта.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі