Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
13 сакавіка 2018, 13:14
Аляксандр Субоцін

Выязныя прыёмы даюць магчымасць атрымаць поўны зрэз праблем рэгіёна

Аляксандр Субоцін

Выязныя прыёмы даюць магчымасць зрабіць зрэз усіх вострых праблем раёна або канкрэтнага населенага пункта. Аб гэтым заявіў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін журналістам перад пачаткам прыёму грамадзян у Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прыём да памочніка Прэзідэнта запісаліся 26 чалавек. "Людзей шмат. І ўжо гэта сведчыць, што такія мерапрыемствы важны для грамадзян. Не ўсе могуць дабрацца да Віцебска або Мінска, і вельмі добра, што кіраўнікі розных рангаў ездзяць па рэгіёнах. Так мы атрымліваем поўны зрэз вострых праблем, якія назбіраліся на месцах", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён адзначыў, што многія пытанні вырашаюцца, не даходзячы да ўзроўню памочніка Прэзідэнта. "Але ёсць людзі, якім прынцыпова важна расказаць аб хвалюючай праблеме губернатару або прадстаўніку Прэзідэнта ў рэгіёне. І такія непасрэдныя сустрэчы маюць каштоўнасць для двух бакоў", - дадаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі